Аляксандр Мілінкевіч накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць яго кандыдатам у дэпутатам,
паведамляе прэс-служба Руху «За свабоду».

Лідар Руху «За свабоду», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 г. балатаваўся ў мінскім Уруччы

Падставай для адмовы ў рэгістрацыі стала колькасць недакладных подпісаў, выяўленых пры праверцы, склала 28% з правераных 200. Усяго ж ініцыятыўная група Мілінкевіча падала ў выбарчую камісію 2 452 подпісы.

Мілінкевіч лічыць, што ЦВК суб’ектыўна і прадузята паставілася да праверкі прадстаўленых ім подпісаў выбаршчыкаў: «Адмаўляючы мне ў рэгістрацыі, Цэнтрвыбаркам пагрэбаваў меркаваннем дзвюх з паловай тысячаў выбаршчыкаў Уручанскай выбарчай акругі № 109, якія хочуць бачыць мяне сваім кандыдатам у дэпутаты. Такія вынікі збору подпісаў, які ажыццяўляўся праз шырокае пікетаванне і абыход кватэраў выбаршчыкаў, — яскравае адлюстраванне волі грамадзянаў», — кажа палітык.

Скарга А. Мілінкевіча будзе разгледжана ў пачатку наступнага тыдня.

Нагадаем, што праз Вярхоўны суд дабіўся, каб яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты экс-кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 г. Віктар Цярэшчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?