У адрозненне ад выступу Лукашэнкі ў Мінску 1 верасня, ад якога дасталося і апазіцыі, і будучым студэнтам, выступ прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце перад школьнікамі быў куды больш мірны.

Даля Грыбаўскайце наведала школу ў Шырвінтах (Шырвінтай), павіншавала школьнікаў з пачаткам новага навучальнага года. Прэзідэнт Літвы заклікала школьнікаў памятаць пра свае карані — нават калі жыццёвы шлях закіне іх далёка ад Літвы.

«Усім хацела б пажадаць — і першакласнікам з такімі прыгожымі кветкамі, і будучым выпускнікам — каб усе самыя добрыя ўспаміны ўзялі з сабой. (…)

А самае галоўнае — каб вы былі і заставаліся карысныя для сваіх сем’яў, сваіх гарадкоў, абшчын і для ўсёй Радзімы Літвы. Таму жадаю, нават калі вы паедзеце, не забываць, адкуль вы родам.
Тых, хто вас вучыў, хто даў веды і жыццё.
Хай застаецца наша Літва для вас найважнейшай пуцяводнай зоркай на ўсё жыццё», — сказала Грыбаўскайце.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?