Кардынал Карла Марыя Марціні, былы арцыбіскуп Мілана і вядомы
У інтэрв’ю, запісаным у жніўні і апублікаваным у суботу газетай Corriere della Sera, кардынал Марціні кажа пра тое, што царква «адстала на 200 гадоў».
«Царква стамілася, ніхто не моліцца ў яе сценах», — журыўся кардынал, якога 10 гадоў таму бачылі будучым Папам.
Кардынал Марціні быў членам Ордэна іезуітаў і ў сваіх выступах і публікацыях часта крытыкаваў стан каталіцкай царквы і палітыку Ватыкана.
У сваім апошнім інтэрв’ю, якое ён даў іншамуПрычым перамены, па словах кардынала Марціні, павінны пачацца з Папы і яго атачэння.святару-езуіту , кардынал заклікаў каталіцкую царкву прызнаць дапушчаныя памылкі і ўсвядоміць неабходнасць радыкальных пераменаў.
Кардынал таксама крытыкаваў рост царкоўнай бюракратыі і пампезнасць царкоўных абрадаў і строяў каталіцкіх святароў.
Кардынал Марціні меркаваў, што каталіцкай царкве неабходна быць больш цярпімай у стаўленні да разведзеных, інакш яна «страціць сувязь з будучымі пакаленнямі».
Паводле яго слоў, пытанне не ў тым, ці дапускаць разведзеных да прычасця, а ў тым, як царква можа дапамагчы ў складаных сямейных сітуацыях.
Кардынал Марціні таксама лічыў магчымым дазволіць выкарыстанне прэзерватываў, бачачы ў гэтым «меншае зло».
Арцыбіскуп міланскі, кардынал Марціні на працягу 22 гадоў узначальваў самую вялікую каталіцкую дыяцэзію ў Еўропе і карыстаўся вялікай павагай і пашанай.
У суботу тысячы чалавек прыйшлі развітацца з кардыналам у Міланскі сабор, дзе была выстаўлена труна з яго целам. Пахаванне кардынала Карла Марыі Марціні адбудзецца ў Мілане ў панядзелак.