Праз тыдзень, 8 верасня 2012 г., споўніцца 6 гадоў, як запрацаваў штодзённы сайт «Нашай Нівы» (2006). Цяпер штодня на сайце з’яўляецца больш за 50 навінаў. Штодня паступае больш за 600 каментароў.
Мы палічылі, што ў сярэднім на сайце не прымаецца 19,34% каментароў. Гэта значыць, што па стане на 20.15 хвілін 29 жніўня на сайт былі напісаныя 613 386 каментароў, з іх прынятыя 494 777.
Калі ўлічыць, што большая частка выдаленых каментаў — гэта «тэхнічны спам» і каменты, дасланыя памылкова, то працэнт адбракаваных каментаў не такі й вялікі.
Праз некалькі дзён на сайце NN.BY з’явіцца
Рэдакцыя стараецца трымацца наступных правілаў і выдаляць каментары, якія трапляюць пад наступныя пазіцыі.
1. Каментары, што распальваюць міжнацыянальную, рэлігійную і іншую варажнечу.
2. Каментары, якія ўтрымліваюць заклікі да гвалту.
3. Каментары, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку і непрыстойнасці.
4. Каментары, якія ставяць пад сумнеў права беларусаў на ўласную культуру, мову, дзяржаву, а таксама ксенафобскія каментары.
5. Каментары, у якіх утрымліваюцца спробы абразіць нашых аўтараў, калегаў, таварышаў.
6. Бессэнсоўныя каментары, флуд, спам.
7. Неапраўдана доўгія каментары ці цытаванні.
8. Рэкламныя паведамленні і каментары, якія ставяць сваёй мэтай толькі рэкламу тых ці іншых персон, арганізацый, партый, рухаў.
9. Каментары, якія ўтрымліваюць асабістую інфармацыю (адрасы, тэлефоны, іншыя кантактныя звесткі).
10. Спрэчкі з мадэратарамі, парады і абмеркаванне рашэнняў мадэратараў.
Рэдакцыя пакідае за сабой права не тлумачыць прычыны непублікацыі матэрыялаў.
Ці згодныя Вы з правіламі каментавання на сайце?





