Пра гэта заявіў Мікалай Ладуцька на паседжанні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату. Зусім хутка пачне працу новы гатэль класа «3 зоркі» на 100 чалавек на вул. Інтэрнацыянальнай. Пасля рэканструкцыі ўвядуць у эксплуатацыю «Прэзідэнт-гатэль» і гатэль «Палёт». «Мы правялі конкурс на будаўніцтва гатэля і ў зоне аквапарка. Думаю, прыступім праз месяц, — сказаў Мікалай Ладуцька. — Конкурс выйграла турэцкая кампанія».

Акрамя гэтага новы гатэль з’явіцца на тэрыторыі Парку высокіх тэхналогій. «На нарадзе ў ПВТ мы канчаткова вызначыліся, што па Купрэвіча, 4 інвестар ніякіх укладанняў рабіць не будзе, таму мы самі гэтую тэрыторыю зоймем, — растлумачыў мэр горада. — Тут збудуем такі ж гатэль, якія будуем сёння ў панэльным варыянце ў Цэнтральным, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Мінска. Яго архітэктура цалкам упішацца ў забудову ПВТ».

Гасцей чэмпіянату змогуць прыняць і студэнцкія інтэрнаты, а таксама некалькі дзіцячых лагераў, якія спецыяльна для гэтага падрыхтуюць.

Усяго падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску адначасова змогуць размясціць 20 тыс. турыстаў.

Мікалай Ладуцька нагадаў, што інвестыцыйная праграма Мінска на наступны год фармуецца ў памеры 9–9,5 трлн рублёў. Яна прадугледжвае будаўніцтва жылля, інфраструктуры, а таксама аб’ектаў да чэмпіянату свету па хакеі. «Мы працуем над тым, каб да канца наступнага года ўсе аб’екты ўвесці ў эксплуатацыю і падрыхтаваць іх да прыёму гасцей, — падкрэсліў Мікалай Ладуцька. — У той жа час вырашаюцца пытанні па транспартным абслугоўванні заўзятараў, захаванні бяспекі, культурнай праграме».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?