Фота Максіма Мікешына, kirovsk.by

Фота Максіма Мікешына, kirovsk.by

У Гродзенскай вобласці яблыкі ў насельніцтва прымаюць па 400 рублёў за кілаграм, піша «Гродзенская праўда». Разлік на месцы, пры наяўнасці даведкі пра прысядзібны ўчастка падатак не вылічваецца. Выданне прыводзіць словы намесніцы старшыні Гродзенскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў Жанны Ільіной пра тое, што закупачныя цэны могуць змяніцца. Намесніца старшыні кажа, што ў гэтым годзе выдаўся добры ўраджай яблыкаў. Штодзень нарыхтоўшчыкі прымаюць да 500 тон яблыкаў.

Варта адзначыць, што год таму закупачныя цэны на яблыкі на Гродзеншчыне былі ў разы большыя, чым сёлета. Тая ж «Гродзенская праўда» пісала, што ў 2011 годзе цэны выраслі з 500 рублёў да 1000.

Тым часам, як пісала на мінулым тыдні «Беларуская ніва», у рэгіёнах людзі ахвотней здаюць яблыкі нават па меншых закупачных цэнах, чым у Мінскім раёне. Так, у Драгічынскім раёне хапае ахвочых здаць апад па 300 рублёў за кілаграм. А вось у Самахвалавічах людзі не адважваюцца здаваць і па 400 рублёў.

Акрамя таго, выданне нагадвае пра ініцыятыву Белкаапсаюза спрасціць працэдуру набыцця ў насельніцтва сельгаспрадукцыі ўласнай вытворчасці. Гаворка пра даведку пра наяўнасць прысядзібнага ўчастка. У Белкаапсаюзе кажуць, што падобныя працэдуры адштурхоўваюць насельніцтва, ад чаго ў выніку выйграюць замежныя перакупшчыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?