Восень 2010, пачатак рэстаўрацыі.

Восень 2010, пачатак рэстаўрацыі.

Так будынак выглядае цяпер. Фота Антона Астаповіча.

Так будынак выглядае цяпер. Фота Антона Астаповіча.

А так — у ХІХ стагоддзі.

А так — у ХІХ стагоддзі.

У ХХ ст. балкон другога паверха замянілі дашком.

У ХХ ст. балкон другога паверха замянілі дашком.

Гэты будынак несумненна памятаюць тыя, хто бываў у Нясвіжы.

Плябанія стаіць па дарозе ў Радзівілаўскі палац, насупраць фарнага касцёла Божага Цела.
Вылучаў яе сярод іншых збудаванняў дашок над ганкам. А дакладней — чатыры сімпатычныя пукатыя калоны, што яго трымалі.
Тыя «калюмны» надавалі плябаніі старасвецкі выгляд. Так і ўяўлялася, як мясцовая шляхта, ідучы да касцёла, ківала на тыя калоны: «А як жа! І мы ж паходзім з Рыма! Ад Палямона!»

Тых, хто прыязджаў нядаўна ў Нясвіж, падзівіцца на новаадчынены палац, чакаў сюрпрыз: ганак плябаніі з порцікам і калонамі збіты цалкам.

«Па апошніх звестках, якія мы атрымалі, у плябаніі быў магутны порцік накшталту вонкавай лоджыі ці партала, як у будынка насупраць помніка Сымону Буднаму. — расказвае галоўны архітэктар праекта Сяргей Друшчыц. —Цяпер

мы абіраем варыянт, па якім будзе адрэстаўраваны будынак — цалкам аўтэнтычны ці спрошчаны порцік. Гэта залежыць ад фінансаў — грошы нам вылучае касцёл.
Аднаўляць мы так ці інакш будзем па самых старых фота.
Калоны аўтэнтычнымі не былі — гэта нашмат пазнейшая перабудова. Да таго ж, калоны былі ў аварыйным стане, актыўна асыпаліся — ля іх было небяспечна хадзіць, яны пахіліліся».

Плябанія — аднагодка замка і касцёла. Яна была ўзведзеная ў XVII ст. па загадзе Мікалая Радзівіла Сіроткі. Тут жыў ксёндз, былі пакоі для пілігрымаў, бібліятэка і парафіяльны архіў з метрыкамі. У пачатку ХІХ ст. у плябані кватаравалі расійскія афіцэры, пазней

будынак перараблялі, у выніку чаго плябанія, збудаваная ў стылі барока, набыла класіцыстычныя рысы. Магчыма, тады і з’явіліся абапал уваходу тыя бочкападобныя калоны.
У савецкі час тут была друкарня, толькі ў 2007 плябанію перадалі касцёлу.

«Цяпер ідуць працы ў цокалі будынка, аднаўляецца дрэнажная сістэма. — кажа намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве і пытаннях горада Міхаіл Афанасік. — Што тычыцца франтона, то

ўсё, што мы робім, узгаднялася ў Міністэрстве культуры са спадаром Ігарам Чарняўскім. Таму пра руйнаванне гаворка не ідзе. Будынкам плябаніі цяпер займаецца Касцельны камітэт,
якому мы перадалі будынак».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?