Жэня і Верасень набылі дамок у Валожынскім раёне.

Жэня і Верасень набылі дамок у Валожынскім раёне.

Жэня і Верасень набылі дамок у Валожынскім раёне.

Жэня і Верасень набылі дамок у Валожынскім раёне.

Жэня і Верасень набылі дамок у Валожынскім раёне.

Жэня і Верасень набылі дамок у Валожынскім раёне.

Жыць у горадзе больш не модна. Новы трэнд паціху захоплівае насельніцтва Сінявокай, вяртаючы надзею на сапраўдную свабоду. Робіцца абсалютна нармальным з’язджаць на ПМЖ у вёску, выкупаць за бесцань старыя хаткі ў глухой глыбінцы, адраджаць іх і як мага радзей успамінаць пра душныя бяздушныя гарады.
Гэта ўжо не трып выходнага дня з барбэкю на лецішча, гэта сапраўдны Escape the City. Кантрыбутар 34mag Рома Носаў каля месяца грыз бульбу з вогнішча і прадзіраўся праз гектары хмызняку ад аднаго новаспечанага маёнтку да іншага, каб даследаваць сялянскі ф’южн.

Жэня & Верасень

Першая сустрэча адбываецца ў Валожынскім раёне, дзе паміж узгоркаў вее «вольнае паветра». У месцы, указальніка на якое (можа быць, з-за назвы) нідзе не знайсці — у Лохаўшчыне! Пасля двух перасадак на электрычках, з «апазіцыйнай газетай “Наша Ніва”» і дзіўнымі супер-пластырамі, якія суправаджаюцца акардэонам і асканнем бабла, хутарская прастора з жытнімі хвалямі паўстае перад маімі вачыма як маштабны прыродны відэа-арт.

Ля старога сіняга дома мяне сустракае Жэня, гаспадыня хутара, з секатарам у руках. Пахне лугам. Жэні 27 гадоў, яна працуе ў Польшчы на «Еўрарадыё», таму мясцовыя прасторы для яе — пакуль не адзіны дом.
«Нідзе ў Еўропе нельга ўжо купіць зямлю — усё гэта неверагодна дорага. А ў нас — зладзіць сабе жыццё на прыродзе вельмі рэальна», — радуецца Жэня і махае хлопцу ў жоўтай бейсболцы, які пад’язджае да нас на ровары.
Гэта Верасень, муж Жэні. Яму 27 гадоў, ён прывёз прадуктаў з аўталаўкі, і ён таксама гаспадар-пачатковец гэтага месца з відам на бясконцы кукурузны пагорак. Верасень — фрылансер і вечны вандроўнік. Родную зямліцу ў сямейнае карыстанне сужэнцы набылі не так даўно, усяго тры месяцы таму, і цяпер намагаюцца парваць як мага больш нітак, што вядуць з гэтай утульнай сядзібы ў бетоннае пекла таго або іншага горада.
Мы знаёмімся і ўжо праз пару хвілінаў выкопваем слупы старога плота, расстаўленыя мінулымі гаспадарамі для лагістыкі скаціны. З кожнай выцягнутай з зямлі іржавай трубой усталёўваецца перамога юнай эстэтыкі над спелай функцыянальнасцю.
Рэдкую ў наш бесклапотны час фізічную працу перарывае дзед з адзінай суседняй хаты. Ён прынёс вілы і доўга распавядае пра іх. Наогул час і падзеі цякуць тут у сваім запаволеным ключы, ад гэтага чамусьці ўзрастае значнасць любой самай простай здзейсненай справы.
Высвятляецца, што вілы не тыя, і дзед са словамі «я такі чалавек — зажыдзіць не магу» кліча нас у гумно, каб пашукаць іншыя. Ясен хер, вілаў мы не знаходзім, затое знаходзім бабулю, якая адразу здае нам топік My Native Village, у якім і «ўсе ўжо амаль побач па вёсках памерлі», і «зімой толькі тэлевізар у хаце, і хоць бы чалавечка ўбачыць-паглядзець — і тое б весялей было», і «калі маладосць праходзіць, а дзяцей няма, то што рабіць яшчэ — сумна ж жыць», «ну і зямлю хутка прагрэе, тады ўжо і грыб пойдзе», «а вы восенню прыязджайце, якраз кабана смаліць будзем». Калі табе патрэбныя адказы, абавязкова што-небудзь ды пачуеш.

Вяртаемся з Вераснем у хату, дзе нават «трыджык» ловіць толькі на гарышчы. Па дарозе няспешна трэм за негарадское жыццё. «Разумееш, чувак, мы вельмі шмат падарожнічалі аўтаспынам і ў нейкі момант проста перасталі заязджаць у гарады. А навошта? Там усё аднолькавае!

А тут (падыходзіць да куста з квітнеючым язмінам) кожны дзень усё па-новаму. Ды нават проста захад сонца кожны дзень розны. І менавіта ў Беларусі: тут дом, і тут не трэба напружвацца, каб цябе зразумелі. Да таго ж на мільён я магу месяц затарвацца ў краме. Што яшчэ трэба?»

Бліжэй да вечара мы колем трэскі, каб прыгатаваць у печы грэчку. Шмат якія хаты, што ідуць на продаж у гэтых раёнах, засталіся з усімі прыладамі працы 50- або 100-гадовай даўніны, трэба толькі ўсё прыбраць і пакласці ў правільнае месца. Таму каша з кацялка — гэта не дзеля каларыту, а адзіны шлях паесці для вяскоўцаў-дэбютантаў. «А мы вырашылі паветраны шар зрабіць. У тэхніцы бяспекі я — нуль, але паляцець хачу. Тканіна, газавая гарэлка, што там яшчэ трэба? Гэта не вельмі лёгка — плыт, вядома, прасцей. Але я хачу тут проста з пагорка на ім падняцца, — марыць Верасень, калі мы ўжо сядзім сытыя і ўтыкаем на захад сонца. — А навошта яшчэ жыць, чувак? На машыну збіраць?»

Шпацыр перад сном выводзіць нас да цялятніка і часткова закінутай вёскі. На адным з дамоў вялікімі літарамі напісана «Прадаецца» і тэлефон. Рабяты распавядаюць, што некаторыя хаты ўжо скупляюць расейцы за смешныя грошы. «Цяпер у гісторыі Беларусі адбываецца ўнікальны момант, — распавядае Верасень.
— Уводзіцца пастанова, што дом, які стаіць тры гады без гаспадара, будзе забірацца сельсаветам і выстаўляцца на продаж за адну базавую велічыню. У мэтах адраджэння вёскі. Дом за 100 тысяч!»

«Усё проста — паглядзі туды, паглядзі сюды, — дабіваюць мяне сужэнцы пастаральнымі аргументамі на зваротным шляху. — За адзін макбук вось гэта ўсё — тваё. Таму аднойчы мы ўзялі ровары і знайшлі сабе хутар сярод пагоркаў. А кірунак нам параіла Каштанка». «Хто?» — пытаюся я.

Працяг гісторыі чытайце ТУТ.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?