Трыумф Андрэя ў Пекіне 18 жніўня 2008 г.

Трыумф Андрэя ў Пекіне 18 жніўня 2008 г.

Пераможца Гульняў у Пекіне ў катэгорыі да 105 кг (цяжкая атлетыка) Андрэй Арамнаў не зможа паехаць на Алімпіяду ў Лондане з прычыны павялічанай на трэніроўцы траўмы мышцы пярэдняй паверхні сцягна.

Асабісты трэнер барысаўчаніна Міхаіл Саладар пракаментаваў траўму свайго падапечнага.

— Месяц таму ў Барысаве на Спартакіядзе школьнікаў Андрэй пашкодзіў нагу, змагаючыся з вагой 230 кілаграмаў у штуршку. Шчыра кажучы, ужо тады зразумеў, што Алімпіяда для майго падапечнага накрылася.
А тут яшчэ ў суботу на трэніроўцы траўма ўсугубілася… Лячылі, лячылі, і ўсё без толку… Трэба ж час, а яго не было ў запасе… Лондан падпірае, трэба ж трэніравацца, трэба выходзіць на баявыя вагі. Вось і парвалася там, дзе тонка…
Трэніроўка ўжо амаль сканчалася, Андрэю заставаўся апошні падыход на прысяданне з вагой 240 кілаграмаў. Ён пачаў рабіць рух, у назе пстрыкнула, Андрэй паваліўся.
Добра яшчэ, што паспеў скінуць з плячэй штангу. Трэба яшчэ паглядзець на вынікі МРТ, але што ад іх толку, калі спартовец усё роўна нічога не можа рабіць. І, мяркуючы па ўсім, яшчэ доўга нічога не зможа.

— Можа, не варта было накідваць падчас трэніроўкі на штангу 240 кілаграмаў?

— А як наогул тады ў Лондан ехаць алімпійскаму чэмпіёну — людзей смяшыць, ці што! Без выхаду на гранічную вагу на алімпійскі п’едэстал не патрапіш. Да таго ж трэба ведаць Андрэя: ён — максімаліст да мозгу касцей. І да паўмераў не прывык. Усе вакол у адзін голас сцвярджалі, што Арамнаў не гатовы да Алімпіяды, а ён узяў і падняў на Спартакіядзе школьнікаў 197 кіло у рыўку. Фактычна, не рыхтуючыся адмыслова да спаборніцтваў, проста на куражы, каб даказаць скептыкам памылковасць іх думкі. Перад другім рухам я прасіў Андрэя супакоіцца і замовіць у якасці стартавых у штуршку 220 кілаграмаў.

Не, кажа, пачну толькі з 230, або наогул не выйду на памост. Ну, а чым скончыўся той падыход, вы ведаеце, — сказаў Саладар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?