Праваабарончы цэнтр “ Вясна” ладзіць конкурс сярод моладзі (і не толькі) на прадукцыю візуальнага характару, сярод якой выраб hand-made паштовак для палітвязняў, а таксама ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку.

У Беларусі вельмі абмежаваная кольскасць беларускамоўных паштовак, асабліва тых, якія можна даслаць нашым палітвязням, што ўжо працяглы час знаходзяцца ў ізаляцыі. Цікавых арыгінальных паштовак, каб выказаць чалавеку падтрымку ў любы дзень з любой нагоды, а не толькі павіншаваць са святам, проста не знайсці. Мы б вельмі хацелі, каб тыя, хто за свае погляды апынуўся за кратамі, маглі атрымліваць сапраўды адметныя паштоўкі, зробленыя з душой – менавіта для іх і менавіта сваімі рукамі. Вось так і прыйшла ідэя правесці конкурс hand-made паштовак для палітвязняў.

Аднак не хапае не толькі добрых паштовак для палітвязняў, а ўвогуле розных візуальных беларускамоўных сродкаў на праваабарончую тэматыку. Менавіта таму конкурс праводзіцца значна шырэй па наступных намінацыях:

- лепшая hand-made паштоўка для палітвязняў (усе паштоўкі будуць потым адпраўленыя палітвязням, лепшыя будуць надрукаваныя для шырока распаўсюду);

- лепшая ілюстрацыя, калаж, комікс на праваабарончую тэматыку (тут могуць быць малюнкі да артыкулаў (іх 30) Дэкларацыі правоў чалавека ці да пэўных календарных датаў, звязаных з правамі чалавека, асобаў, падзеяў і г.д.);

- лепшая флэш-паштоўка

- лепшы відэа-ролік

- лепшы праваабарончы слоган

- лепшы фотаздымак

Колькасць прац, прадстаўленых на конкурс ад адной асобы, не абмежаваная.

Прапановы трэба дасылаць з 15 ліпеня па 15 кастрычніка на электронны адрас: [email protected] (абавязкова ўказвайце сваё імя альбо псеўданім, узрост, электронны адрас, нумар мабільнага тэлефону), а самаробныя паштоўкі на офісе па пр. Незалежнасці 78А-48 (гарадскі нумар тэл. 331-08-44).

Пераможцы будуць абвешчаны напрыканцы кастрычніка. Іх чакаюць грашовыя ўзнагароды, прызы і, вядома, шырокае прызнанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?