Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынём палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

Ён звярнуў увагу на важнасць захавання пераемнасці ў складзе палаты прадстаўнікоў, у сувязі з чым пажадана, каб у новы парламент увайшла траціна дэпутатаў ранейшага склікання.
«Людзі, якія прайшлі гэтую школу (ужо занадта шмат дзяржава на гэта затраціла), не павінны быць страчаныя. І кожны дэпутат павінен быць працаўладкаваны ў адпаведнасці з ведамі, вопытам, яго жаданнем», — адзначыў Лукашэнка.
«У мяне фактычна няма прэтэнзій ні да аднаго з дэпутатаў, таму разам з Адміністрацыяй прэзідэнта, а такія даручэнні дадзены, трэба паглядзець, дзе будуць працаўладкаваны гэтыя дэпутаты.
Стабільнасць у гэтых адносінах, прадказальнасць і павага да дэпутацкаму корпусу павінны быць непахісныя, павінны быць захаваны. Людзі, якія ідуць у парламент працаваць, павінны быць упэўненыя, што не згубяцца ў гэтым жыцці», — сказаў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?