У Беларусі зацверджаны новыя памеры сярэднедушавых мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для васьмі
Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года складзе Br1 млн. 332 тыс. 100 у разліку на месяц. Гэта на 13,7% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня 2012 года (Br1 млн. 171 тыс. 590).
Паводле слоў спецыялістаў, асноўныя крыніцы расходаў сярэднедушавога МСБ сям’і з чатырох чалавек у цэнах чэрвеня 2012 года наступныя: прадукты харчавання — 57,2%, адзенне, бялізна, абутак — 21,4%, карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 4,4%, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 4,7%, прадметы
Зацверджаны таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек — Br1 млн. 397 тыс. 350,працаздольнага насельніцтва — Br1 млн. 670 тыс. 390, пенсіянераў — Br1 млн. 296 тыс. 600, студэнтаў — Br1 млн. 305 тыс. 430, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br1 млн. 37 тыс. 430, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br1 млн. 249 тыс. 100, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br1 млн. 503 тыс. 710.
У адпаведнасці з заканадаўствам, мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і
МСБ прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва, узмацнення сацыяльнай падтрымкі маламаёмных грамадзян, абгрунтавання мінімальных памераў дзяржаўных сацыяльных гарантый.