Тэрарыст-смяротнік, які здзейсніў напад на аўтобус з ізраільцянамі ў балгарскім аэрапорце Бургаса 18 ліпеня, прыбыў у краіну з Румыніі, бегла гаварыў па-расейску і знаходзіўся ў суправаджэнні жанчыны, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на балгарскае тэлебачанне.

Паводле крыніц, блізкіх да следства, за дзень да выбуху тэрарыст знаходзіўся ў трохзоркавым гатэлі «Перфект» ў балгарскім горадзе Варна. Акрамя таго, паведамляецца, што ён быў там з жанчынай. У паліцыі таксама мяркуюць, што гэтая жанчына была знаёмая з іншым мужчынам, якога лічаць саўдзельнікам тэрарыста.

Пра тое, што чалавек, які здзейсніў тэракт «прыстойна гаварыў па-расейску», заявіў таксіст. Ён вёз яго незадоўга да выбуху ў ваколіцах Бургаса.

Улады Балгарыі адмовіліся каментаваць ход расследавання,
абмежаваўшыся толькі паведамленнем аб тым, што тэрарысту павінна было быць каля 36 гадоў, у яго былі амерыканскія правы кіроўцы і ён не з'яўляўся грамадзянінам Балгарыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?