Савецкім (Гомеля) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце забойства 19-гадовага студэнта адной з ВНУ горада.

Як паведаміла галоўны інспектар групы інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, труп маладога чалавека з прыкметамі гвалтоўнай смерці быў знойдзены 20 ліпеня ў 11.30 у сваёй кватэры супрацоўнікамі аварыйнай службы газавай сеткі. Аварыйную службу выклікалі суседзі, бо ў пад’ездзе стаяў моцны пах газу. Злачынцы, учыніўшы жорсткае забойства, адкрылі ўсе канфоркі на газавай пліце.

Па падазрэнні ва ўчыненні забойства затрыманы два жыхары Гомеля.
Аднаму з іх 19 гадоў, другі — непаўналетні. Непаўналетняга затрымалі раніцай 22 ліпеня ў Жыткавічах, 19-гадовага падазронага — ноччу з 22 на 23 ліпеня ў Гомелі. Паводле асноўнай версіі следства, злачынства ўчынена з карыслівых меркаванняў: з кватэры былі выкрадзены матэрыяльныя каштоўнасці. Частка з выкрадзенага канфіскавана. Падазроныя і іх ахвяра былі знаёмыя да ўчынення злачынства нязначны час.

Злачынства раскрыта дзякуючы сумеснай узгодненай працы супрацоўнікаў Следчага камітэта і крымінальнага вышуку Савецкага РАУС і ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?