Іван Кіявец нарадзіўся ў 1952 ў вёсцы Сулічава Драгічанскага раёна. Скончыў Ленінградскі інстытут воднага транспарту. Пазней — акадэмію кіравання пры прэзідэнце.
Значны адрэзак жыцця быў звязаны з Дняпро-Бугскім каналам. Спачатку быў там звычайным рабочым, потым — тэхнікам, прарабам, інжынерам, старшынёй прафсаюзнага камітэта. Былі перапынкі на працу на заводзе кузнечна-прэсавых аўтаматычных ліній, Пінскага камбіната надомнай працы. Але ў рэшце рэшт зноў вярнуўся на канал, стаў генеральным дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемтва «Дняпро-Бугскі водны шлях».
22 чэрвеня Іван Кіявец сышоў на пенсію, на яго месца прыйшоў Мікалай Кацецкі. 21 ліпеня Івана Кіяўца не стала.
Таксама Іван Кіявец быў членам савета рэспублікі ад Брэсцкай вобласці. Уваходзіў там у пастаянную камісію па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню.
Развітанне адбудзецца 23 ліпеня ў Пінску.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?