Нестандартным спосабам вырашыў адпомсціць былой каханай жыхар аднаго з райцэнтраў Віцебскай вобласці. Ён пакінуў дзяўчыну і яе новага маладога чалавека без доступу да інтэрнэту.
Як расказвае газета «Віцьбічы» са спасылкай на намесніка начальніка аддзела абласной пракуратуры за дазнаннем Міхаіла Сашчанку, хлопец, знайшоўшы нагоду, зайшоў да былой сяброўкі і, калі дзяўчына выйшла з пакоя, з дапамогай спецыяльнай праграмы скраў з яе ноўтбука ўсе паролі, якія
Як паведамляе выданне, «мсціўца» і яго прыяцеля вылічылі, у дачыненні да іх распачатая крымінальная справа. Праваахоўныя органы правяраюць дачыненне хлопцаў да іншых падобных злачынстваў.