Удзельніцы парада падзяліліся на пяць каманд. Як расказала суарганізатар мерапрыемства спявачка Улада, упершыню ў ім узялі ўдзел нявесты ў сукенках з паперы — яны склалі каманду «Нявесты ў стылі арыгамі». Удзельніцы каманды «Святочныя нявесты» вырашылі паказаць у сваіх строях традыцыйныя беларускія святы — Купалле, Дажынкі, Яблычны Спас і іншыя. Каманда «Newвесты» складалася з прадстаўніц СМІ, а «Казачныя нявесты» родам з Расіі надалі параду статус міжнароднай падзеі.

Удзельніцы прадэманстравалі свае таленты, у чым ім дапамагалі беларускія выканаўцы — гурт «Федэрацыя», «Цвет алоэ», спевакі Дзядзька Ваня, Жанэт, Улада, спаборнічалі ў розных конкурсах, пасля чаго адправіліся ў адзін з мінскіх клубаў на цырымонію ўзнагароджання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?