На гэтым тыдні ў Беларусь вернецца па-сапраўднаму летняе надвор’е. Пра гэта паведаміў на online відэабрыфінгу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

У першай палове тыдня надвор’е будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Беларуссю. У аўторак і сераду чакаецца без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ў аўторак ноччу — 8–14 градусаў, днём — 23–28, у сераду ўначы — 9–16, днём паветра прагрэецца да 24–30 градусаў.

Пачынаючы з чацвярга тэмпература будзе павышацца.
У чацвер ноччу чакаецца 12–19 градусаў, днём — 25–32.
У пятніцу і суботу тэмпература паветра ўначы складзе 14–20 градусаў, у суботу па паўночным усходзе — 10–13, днём тэмпература паветра ў гэтыя дні чакаецца на ўзроўні 26–33 градусаў.
У нядзелю месцамі, пераважна па заходняй палове, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах узмацненне ветру да 13–20 м/c. Тэмпература паветра ўначы — 11–18 градусаў, па захадзе — 19–22, удзень — 26–32, па паўднёвым захадзе да 34 градусаў.
У сярэднім тэмпература паветра чакаецца на 3–5 градусаў вышэй за кліматычную норму.
Такое надвор’е пратрымаецца да канца ліпеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?