Запуск адбыўся ў 9 гадзін 41 хвіліну па мінскім часе. Беларускі касмічны апарат (БКА) запушчаны ў космас у кластары з пяці касмічных апаратаў — разам з расійскім касмічным апаратам «Канопус-В», расійскім МКА-ФКІ («Зонд-ПП»), нямецкім TET-1 і канадскім ADS-1B.

Прыкладна за 43 хвіліны беларускі спадарожнік будзе выведзены ракетай касмічнага прызначэння «Саюз-ФГ» з разгонным блокам «Фрэгат» на арбіту, блізкую да працоўнай, якая складае каля 500-520 км.

Беларускі касмічны апарат забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай. Ён будзе лягчэйшы за папярэдні, і больш манеўраны: яго вага складзе амаль 400 кг, распазнаванне — амаль 2 м. Дзякуючы запуску спадарожніка Беларусь зможа стварыць самастойную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, якая дасць магчымасць адмовіцца ад паслуг іншых дзяржаў па пытаннях атрымання і апрацоўкі касмічнай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?