Інвестар гатовы ўкласці $1 мільён у стварэнне санаторыя ў Мінскім раёне. Пра гэта распавяла сёння начальнік аддзела турызму пры ТАА «Ладэ» Наталля Макей.

Інвестар плануе выкупіць для гэтага будынак якога-небудзь аздараўленчага лагера, пасля чаго прывесці яго ў парадак. Цяпер кампанія разглядае розныя варыянты. Ідэальнае для санаторыя месца павінна знаходзіцца недалёка ад Мінска і суседнічаць з вадаёмам. Мяркуецца, што ён будзе знаходзіцца ў межах 30 км ад беларускай сталіцы.

Прыватны санаторый будзе арыентаваны як на замежнікаў (перш за ўсё расейцаў), так і на беларусаў.
Апошнім, да ўсяго іншага, плануюць прапанаваць вячэрні стацыянар, каб наведвальнік мог сумясціць працу з адпачынкам і лячэннем у санаторыі.

У Беларусі налічваецца 70 санаторыяў, якія карыстаюцца папулярнасцю сярод беларусаў і расейцаў. Пры гэтым большасць беларускіх санаторыяў належаць дзяржаве, тады як прыватныя інвестары толькі пачынаюць выходзіць на гэты рынак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?