Былыя работнікі «Вяйнянскай крыніцы» ўжо ўладкаваліся на іншыя заводы Магілёва, паведамляе тэлерадыёкампанія «Магілёў».
Заснавальнікамі прадпрыемства з’яўляліся фірма «Вейна» і «Магілёўхімвалакно».
Завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1994 годзе і вырабляў безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі. Разліваў ён таксама і мінеральную ваду.
Зношанае абсталяванне і неэфектыўнае кіраўніцтва прадпрыемствам прывялі яго да поўнага банкруцтва.





