Яна пройдзе 23 ліпеня ў Брусэлі і пачнецца ў 17.30 паводле мінскага часу.

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў атрымаў афіцыйнае запрашэнне на сустрэчу міністраў замежных спраў краін — удзельніц Усходняга партнёрства.

Чакаецца, што міністры падпішуць «дарожную карту» Усходняга партнёрства. Яна прадугледжвае план дзеянняў да наступнага саміту ўдзельнікаў праграмы ў 2013 годзе.

Таксама міністры абмяркуюць шэраг пытанняў, у тым ліку парадак дня Усходняга партнёрства на наступныя паўтара года з улікам «дарожнай карты», унёсак грамадзянскай супольнасці ў дасягненне мэтаў УП, ролю галіновага і шматбаковага супрацоўніцтва і перспектывы ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы агульнай палітыкі бяспекі.

Дарэчы, у той жа дзень, але зранку адбудзецца паседжанне Савета міністраў замежных справаў Еўрасаюза. Беларускае пытанне ў парадак дня паседжання не ўключанае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?