У дачыненні да начальніка аддзела культуры Пінскага гарвыканкама Аляксандра Лукашэнкі заведзена крымінальная справа. Пра гэта паведамляе галоўнае ўпраўленне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Начальніка аддзелу культуры Аляксандра Лукашэнку падазраюць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Высветлілася, што чыноўнік у лютым выяжджаў у Польшчу разам з 9 сваякамі і знаёмымі. Хаця ў польскі горад Паронін ён павінен быў везці мясцовы ансамбль песні і танцу «Палескія зоры».

Паведамляецца, што гэтым Аляксандр Лукашэнка нанёс шкоду гарадскому бюджэту памерам 16 мільёнаў рублёў. Раней чыноўнік працаваў дырэктарам Палаца культуры.

Як кажа Мікалай, былы калега чыноўніка, паколькі прозвішчы начальніка аддзела культуры і беларускага кіраўніка падобныя, гэтая тэма ў Пінску зараз абмяркоўваецца вельмі жыва:

«Так, людзі гавораць, пасьмейваюцца. Аднак тут няма чаго сьмяяцца, бо сфера культуры зараз у Пінску ў заняпадзе. Калектываў зусім ужо не засталося, адзін гэты ансамбль „Палескія зоры“, які ў Польшчу не трапіў. А так з 2009 года культура ў Пінску ў заняпадзе. Раней зоркі да нас усялякія ехалі — і беларускія, і расійскія. А цяпер цішыня».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?