У 3-м кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ можа сустрэцца з пераможцам пары «Скэндэрбеу» (Албанія) — «Дэбрэцэн» (Венгрыя) (першы матч — 1:0).

Лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнду прайшло сёння.

Першыя матчы пройдуць 31 ліпеня/1 жніўня — 7/8 жніўня.

Нагадаем, што ў першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду БАТЭ у Барысаве вырваў перамогу ў македонскага «Вардара» 3:2. Матч у адказ пройдзе 25 ліпеня ў Скоп’е.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?