Дасягнута прынцыповае пагадненне аб заключэнні кантракту на адзін год з абаронцам з Паўночнай Амерыкі Коры Мэрфі, паведамляе афіцыйны сайт ХК "Дынама-Мінск".

Коры Мэрфі (13.02.1978) два апошнія сезоны выступаў у элітным швейцарскім дывізіёне за «Цюрых Лаёнз», у 78 гульнях набраў 48 ачкоў (13+35). Акрамя таго, у гэтай лізе Коры выступаў у сезоне 2005-2006 за «Гатэрон», набраўшы ў 52 гульнях 42 ачкі (15+27).

Гулец правёў 91 гульню ў НХЛ за «Фларыду» і «Тампу», набраўшы 36 балаў (9+27). 5 сезонаў ён выступаў у Фінляндыі.

Мэрфі выступаў за зборную Канады. На чэмпіянаце свету 2007 абаронца правёў 9 гульняў, у якіх набраў 7 ачкоў (1+6). На Кубку Шпэнглера 2010 і 2011 Мэрфі правёў 8 гульняў, у якіх набраў 3 асістэнцкія балы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?