Аператар рознічнай гандлёвай сеткі Norfa Norfos mažmena набыла ў Беларусі ўчастак у Вілейцы. Тут плануюць пабудаваць завод па перапрацоўцы гародніны.

Старшыня праўлення Norfos mažmena Дайнюс Дундуліс сказаў, што ў дадзены момант вядуцца праектныя работы, чакаецца, што ў завод будзе інвесціравана каля 5 млн. еўра (17.25 млн. літаў).

Ён сцвярджае, што завод, які будзе знаходзіцца прыкладна за 140 км ад Вільні, будзе пабудаваны ў Беларусі з-за больш танных энергарэсурсаў і добрых эканамічных умоў.

Кампанія Rivona, звязаная з Norfos mažmena валодае кампаніяй па перапрацоўцы малака, ёй належаць 127 гандлёвых цэнтраў. Гандлёвая сетка Norfa ў гэтым годзе плануе адкрыць да 10 новых або мадэрнізаваных крам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?