Адны спецыялісты падаліся на заробкі ў суседнія краіны, іншыя перакінулася да больш багатых забудоўшчыкаў. Як вынік — адставанне ад графікаў здачы мноства аб’ектаў, у тым ліку жылых дамоў. Нягледзячы на заявы пра блізкае банкруцтва, працягвае з апошніх сіл цягнуць сваю «лямку» галоўны забудоўшчык Мінска МАПІД. Як піша газета «На будоўлях Мінска», людзей у калектыве спрабуюць утрымаць заробкам, вышэйшым за сярэдні па горадзе, і магчымасцю вырашыць жыллёвае пытанне за некалькі гадоў.

У прыватнасці, першы намеснік гендырэктара ААТ Вячаслаў Тураў паведаміў, што сярэдняя зарплата ў МАПІД сёлета павышалася тройчы і складае 4,8 млн рублёў. З яго словаў, гэта вышэй, чым у сярэднім па горадзе і ў ДВА «Мінскбуд», у склад якога ўваходзіць МАПІД.

Кватэры на прадпрыемстве будуюць тыя, хто стаў у чаргу ў 2004–2007 гадах, запэўніў Вячаслаў Тураў, у той час як у агульнагарадской чарзе чакаюць жылля дзесяцігоддзямі. У 2011 годзе наваселле адзначылі 295 «мапідаўскіх» сем’яў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?