Больш за сто расійскіх дзеячаў культуры і мастацтва падпісалі зварот у абарону арыштаваных удзельніц панк-гурту Pussy Riot. Зварот перададзены ў Вярхоўны суд РФ і Масгарсуд.

У звароце, размешчаным сёння на сайтах некалькіх расійскіх СМІ, гаворыцца, што, па-рознаму ацэньваючы маральна-этычны бок дзеянняў Pussy Riot, яго аўтары не лічаць гэтыя дзеянні крымінальным злачынствам. На думку падпісантаў звароту, пераслед удзельніц гурту спрыяе нарастанню напружанасці і нецярпімасці ў грамадстве, а іх арышт з’яўляецца цалкам бессэнсоўным.

У дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне вызваліць Надзею Талаконнікаву, Марыю Алёхіну і Кацярыну Самуцэвіч, якім выстаўленае абвінавачанне ў хуліганстве — пасля так званага панк-набажэнства ў Храме Хрыста Збаўцы.

Зварот падпісалі Алег Басілашвілі, Чулпан Хаматава, Эльдар Разанаў, Аляксей Герман, Сяргей Юрскі, Павел Чухрай, Марк Захараў і іншыя вядомыя людзі. Учора ён быў перададзены ў Вярхоўны суд Расіі і Масгарсуд. На сайце радыё «Эхо Москвы» працягваецца збор подпісаў пад дакументам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна