Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал буйнога турніру ў нямецкім Штутгарце з прызавым фондам 740.000 долараў. У чвэрцьфінале яна за 2 гадзіны 48 хвілін у найцяжэйшым матчы абыграла немку Мону Бартэль (35-ты нумар рэйтынгу) — 6:4, 6:7 (3:7), 7:5.
У стартавым раўндзе Азаранка была вызвалена ад гульні, а ў другім крузе беларуска перамагла немку Андрэа Петкавіч (12) — 6:2, 4:4 (адмова саперніцы).
У паўфінале Азаранка будзе сустракацца з полькай Агнешкай Радваньскай (4).
Турнір у Штутгарце — першы для беларускі пасля ўзятай ёю паўзы ў выступленнях на некалькі тыдняў для падрыхтоўкі да грунтовай часткі сезона.
У 2012 годзе Азаранка атрымала 28 перамог пры адным паражэнні, стаўшы лепшай на турнірах у Сіднэі, Досе, Індыян-Уэлсе, а таксама на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Усяго на яе рахунку 12 выйграных турніраў у адзіночным разрадзе





