26 красавіка ў Берліне адкрылася VII біенале сучаснага мастацтва. Яе галоўная тэма — сацыяльна-палітычны патэнцыял мастацтва і яго магчымасці ўплываць на палітычныя працэсы. Куратарам біенале-2012 стаў польскі мастак Артур Жміеўскі, вядомы сваімі скандальнымі працамі і левымі поглядамі. Характэрна, што адным з сакуратараў ён абраў эпатажны расійскі арт-гурт «Вайна».

Упершыню для біенале быў абвешчаны адкрыты конкурс, у якім узялі ўдзел больш за 7.500 мастакоў. Сярод іх — і беларуская мастачка Марына Напрушкіна, якая прадстаўляе ў Берліне свой праект «Самакіраванне», рэалізаваны ў супрацоўніцтве з грамадзянскай кампаніяй «Наш дом». Беларускі праект ужо прыцягнуў увагу публікі.

У межах выставы таксама дэманструецца кліп гурту N.R.M. на песню «Прамень», аўтар ідэі якога знакаміты польскі мастак і скульптар Павел Альтхамер, а рэжысёр — кліпмейкер Яцак Ташакоўскі.

VII Берлінская біенале працягнецца да 1 ліпеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?