Як распавёў беларускай рэдакцыі радыё «Свабода» днепрапятроўскі журналіст Юрый Райхель, выбухі былі досыць моцнымі, таму хлапкі было чуваць на вялікай адлегласьці.

У Днепрапятроўску выбухі здараліся і раней, але яны адбываліся далёка ад цэнтру і насілі відавочны характар камэрцыйных разборак. Юрый Райхель скептычна ацаніў вэрсіі аб нейкіх палітычных матывах гэтых выбухаў.
Сэпаратыстаў у Днепрапятроўску няма, а тыя, хто выступае пад такімі лёзунгамі ў Крыму або Закарпацьці, слабыя. Анархістаў на Ўкраіне таксама няма, як няма левых радыкалаў. Тыя, каго называюць правымі радыкаламі, вызнаюць парлямэнцкія мэтады палітычнай барацьбы.
На думку журналіста, больш праўдападобнай выглядае бізнэс-вэрсія. Два тыдні таму ў Днепрапятроўску быў забіты каля свайго дому, таксама ў цэнтры гораду, вядомы бізнэсмэн Генадзь Аксельрод, які валодаў некалькімі буйнымі будаўнічымі фірмамі.
Яны працавалі ў цэнтры, і вакол іх ужо даўно існавала напружаньне. Гэты бізнэсовец належаў да групы тых, каму ўдалося завалодаць уласнасьцю былога прэм’ера Паўла Лазарэнкі. І, на думку Райхеля, калі гэтая вэрсія дакладная, магчыма, тое, што здарылася, абвострыць супярэчнасьці паміж днепрапятроўскай элітай і данецкай, якая спрабуе ўзяць пад кантроль бізнэс па ўсёй краіне.

Гэта сустракае процідзеяньне, якое нарастае ўсюды, асабліва ва ўсходняй частцы Ўкраіны, дзе «данецкія» асабліва актыўныя. Гэта супрацьстаяньне можа стаць палітычным, асабліва пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку, калі стане больш ясная расстаноўка палітычных сіл у краіне.

Глядзі яшчэ: Найноўшая гісторыя тэрактаў ва Украіне + фота і відэа
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?