Паводле распрацоўшчыкаў, гэта самы зручны і хуткі вэб-браўзэр у параўнанні з папярэднікамі. У той жа час было вырашана адмовіцца ад фішак, галасавых функцый і сэрвісу Opera Unite. Часткова функцыянал гэтых дапаўненняў пяройдзе ў пашырэнні.

У Opera 12 усе плагіны выконваюцца ў выглядзе асобных працэсаў, павялічаная хуткасць працы дзякуючы аптымізацыі апрацоўкі SSL і змене алгарытму загрузкі ўкладак, абноўлены рухавічок для напісання і адлюстравання тэм.

Браўзэр прапануе новыя магчымасці дзякуючы падтрымцы getUserMedia - спецыялізаванага API, які дазваляе выкарыстоўваць апаратныя магчымасці камп’ютара, напрыклад, убудаваную вэб-камеру. Акрамя таго, платформа пашырэнняў Opera стала больш функцыянальнай са з'яўленнем Windows API і Tabs API, якія дазваляюць пашырэнням кіраваць вокнамі і ўкладкамі.

Браўзэр таксама прапануе апрабаваць стандарт CSS3 Generated Content for Paged Media, раней вядомы як праект Opera Reader.

Ён дазваляе адлюстроўваць вэб-старонкі ў выглядзе кніжных старонак, аўтаматычна адфарматаваных пад памер экрана камп’ютара.
У новай версіі ўдасканалены значок бяспекі, дзякуючы чаму карыстальнікі змогуць лягчэй вызначаць ступень бяспекі наведваных сайтаў. Напрыклад, можна даведацца, ці выкарыстае сайт інфармацыю пра месцазнаходжанне карыстальніка або ці патрабуецца яму уключаная вэб-камера.

Сярод іншых новаўвядзенняў варта адзначыць падтрымку функцыі Do Not Track, уласцівасцяў CSS3 Animations і Transitions, HTML5 Drag and Drop, Cross-Origin Resource Sharing, WebGL і апаратнага паскарэння, а таксама наяўнасць 64-бітных версій Opera 12 для Mac і Windows.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?