Замест пасла Балгарыі ў Мінск вяртаецца часовы павераны ў справах Балгарыі ў Беларусі Івайла Іванаў.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Балгарыі, прызначэнне Іванава стала магчымым у сувязі з рашэннем усіх краін — членаў Еўрасаюза аб "аднаўленні паўнавартаснай працы дыпламатычных місій у Мінску". Паведамляецца, што дыпламат прыбудзе ў Мінск 27 красавіка. Прычына рашэння аб прызначэнні ў Беларусь часовага паверанага не названа.
Пасол Балгарыі Захар Радукаў быў адкліканы з Мінска ў канцы лютага, калі разгарэўся дыпламатычны канфлікт паміж Беларуссю і ЕС з-за ўведзеных Еўрасаюзам санкцый у дачыненні да Беларусі.
Еўрапейскія паслы пачалі вяртацца ў Мінск пасля таго, як два тыдні таму з месцаў зняволення былі выпушчаны два палітзняволеныя, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і яго давераная асоба Дзмітрый Бандарэнка. У Мінск ужо прыбылі кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Майра Мора, паслы Польшчы, Швецыі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Літвы.
Сёння акрамя балгарскага дыпламата ў Беларусь павінен вярнуцца пасол Чэхіі.





