А 14-й гадзіне 18 красавіка былы палітвязень, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка мусіць з’явіцца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю ўпраўлення ўнутраных спраў Ленінскага раёна Мінска. Пазоў з адпаведным патрабаваннем даставіў Бандарэнку дадому супрацоўнік міліцыі.

Вызвалены 15 красавіка з магілёўскай калоніі палітык мяркуе, што яго паставяць на ўлік і правядуць зь ім прафілактычную гутарку.

Сёння аналягічную працэдуру, але ў інспекцыі Першамайскага раёна сталіцы, ужо прайшоў экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, лідар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў. Яго, у прыватнасці, папярэдзілі: судзімасць на ім будзе «вісець» цягам васьмі гадоў, што прадугледжвае істотныя абмежаванні падчас знаходжання на волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?