Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць дзейнасцю некаторых банкаў з замежным капіталам, якія аказваюць ціск на беларускія прадпрыемствы.

«Мяне ўсё больш апошнім часам насцярожвае факт, калі замежныя банкі, каб прыцягнуць туды нашы буйныя прадпрыемствы, якія ў асноўным прывозяць у краіну валюту, пачынаюць іх [прадпрыемствы] залагоджваць, а часам пагражаць тым, што не атрымаюць крэдыт», — заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.

«Ці задобрываюць: мы [банкі] вам дамо крэдыт танней, чым беларускія банкі, але ўсе вашы разліковыя рахункі павінны быць у нашым банку, г.зн. уся валюта павінна паступаць толькі ў наш замежны банк і ні ў якім разе вашых рахункаў не павінна быць у беларускіх банках «, — адзначыў Лукашэнка.

Такім чынам, сказаў А.Лукашэнка, «ідзе ціск на прадпрыемствы, буйныя прадпрыемствы. Гэта недапушчальна». «Таму запрасіце кіраўнікоў усіх гэтых банкаў, а ўсе яны з’яўляюцца беларускімі грамадзянамі, і папярэдзьце іх», — заявіў Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніка ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?