З 17 па 19 красавіка ў Мінску праходзіць вучэбна-метадычны збор для начальнікаў штабоў міліцэйскіх падраздзяленняў краіны. Месцам яго правядзення стаў вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў органаў унутраных спраў.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС, пад кіраўніцтвам начальніка штаба Міністэрства ўнутраных спраў Андрэя Бароўскага ўдзельнікі збору будуць удасканальваць кіраўніцкія навыкі, дзяліцца вопытам арганізацыі аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў. Не застануцца без увагі пытанні прагназавання дынамікі злачыннасці, ацэнкі аператыўнай абстаноўкі. Праграмай таксама прадугледжаны экзамены па агнявой і фізічнай падрыхтоўцы, тэставанне па веданні нарматыўных прававых актаў у згаданай сферы.

Паводле слоў намесніка начальніка аператыўнага ўпраўлення штаба МУС Ігара Пашкова, мерапрыемства дазволіць палепшыць каардынацыю дзейнасці органаў і падраздзяленняў міліцэйскага ведамства краіны ў ахове грамадскага парадку, арганізацыі грамадскай бяспекі і барацьбе са злачыннасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?