Цімур Сцепаненка, стваральнік фан-суполкі Ксеніі Дзягелькі.

Цімур Сцепаненка, стваральнік фан-суполкі Ксеніі Дзягелькі.

Хлопца настолькі натхнілі заклікі 13-гадовай школьніцы, што той стварыў фан-групу «Вконтакте»: «Не ведаю, мне проста спадабалася яе творчасць, вось і стварыў групу. Мы стараемся блакаваць любыя спробы спаму. Большасць юнакоў і дзяўчат настроены станоўча», — кажа Цімур Сцепаненка.

Сам хлопец з Мінску, працуе ў сферы SEO (прасоўванне сайтаў у пошукавых сістэмах). Але фан-групу для відэа, якое стала вірусным, ён стварыў не для самапіяру.

Наша Ніва: Ксюша не прасіла цябе выдаліць групу?

ЦС: Не, ды і навошта ёй прасіць выдаляць сваю фан-групу?

НН: Яна ж схавала сваю старонку ў кантакце, фотаздымкі, тэлефон недаступны. Напэўна, ад такой славы ў дзяўчынкі галава затачылася!

ЦС: А то ж! Ну, я думаю, ёй зараз не да нас.

НН: Як ты лічаш, яна зараз шкадуе пра гэта? Дзяўчынцы шмат негатыву напісалі…

ЦС: Голас у яе не надта і сумны быў на «Еўрарадыё». У такіх выпадках грамадскасць заўсёды разбіваецца, як мінімум, на два лагеры. Так што калі яна разумная дзяўчынка, яна зразумее, што негатыў у такіх выпадках непазбежны. Тым больш ёсць мы, яе фанаты.

НН: Цімур, ты вось кажаш, табе спадабалася яе творчасць. Гэта сцёб ці сапраўды табе даспадобы яе заклікі да пабудовы лядовага палаца ў Акцябрскім і здаровага жыцця?

ЦС: Я сам прыхільнік здаровага ладу жыцця і нават мяса не ем. А вось да міні-спадніц стаўлюся цярпіма. Улічваючы, што і сама Ксенія сцвярджае, што ў яе завалялася адна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?