Другая ракетка свету Марыя Шарапава [беларуска Вікторыя Азаранка упэўнена займае першы радок], якой 19 красавіка споўніцца 25 гадоў, размясціла на сваёй старонцы ў Facebook 2 фатаграфіі ў профіль і анфас, на якіх яна паўстала перад мільёнамі заўзятараў у зусім новым абліччы — з кароткай стрыжкай.

«Як вам мая новая стрыжка? Мне вельмі нават падабаецца!» — напісала Марыя ў сваім блогу і атрымала больш за пяць тысяч водгукаў за шэсць гадзін.

Адзначым, што з моманту дэбюту ў прафесійным тэнісе ў 14-гадовым узросце Марыя, бацькі якой выехалі ў Сібір з Гомеля, рэдка эксперыментавала са сваёй фрызурай.

Доўгія бялявыя валасы, што рассыпаюцца па плячах па-за кортам і сабраныя ў хвосцік у час матчаў, даўно складаюць вобраз адной з першых прыгажунь сусветнага спорту.

Нядаўна Марыя прызналася сваім прыхільнікам, што расчаравалася ў свеце гламуру і аддае перавагу тэнісу пазіраваннем перад камерамі.

«Няма нічога больш стамляючага, чым выхад на чырвоную дывановую дарожку. Я не хачу сказаць, што на такіх мерапрыемствах ўсе падробленае, але ў цэлым, шчыра кажучы, гэта адна вялікая ілюзія. Там вы бачыце зіхоткіх людзей з ідэальным макіяжам, якія апранутыя з іголачкі. Праз пару гадзін я прыходжу дадому, пераапранаюся, змываю касметыку і задаюся пытаннем: «Куды ж прапаў ўвесь гэты гламур?»

Па словах Шарапавай, зараз яна выходзіць на корт з пачуццём вандроўніка, які знайшоў аазіс у пустыні. Там яна забывае аб усіх праблемах — і гэта дзіўнае пачуццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?