Ксюша без ваганняў адказала на пытанні Еўрарадыё: «З гэтым кліпам я збіраюся ехаць 25 красавіка ў Мазыр на конкурс «Я ― лідар».
Да конкурса мы і зрабілі гэтае відэа. Аўтар музыкі і аўтар тэксту ― Павук Андрэй, не памятаю, як там яго па бацьку. Ён вядзе гурток у Доме дзіцячай творчасці. Там мы і здымалі кліп».
Пра тое, каб падаць заяўку на ўдзел у дзіцячым «Еўрабачанні», дзяўчынка яшчэ не думала.
Але пасля таго, як яе кліп з’явіўся ў інтэрнэце, абяцае падумаць пра гэта. Дарэчы,
Ксюша не ведае, хто зрабіў яе зоркай Байнэту: «Відаць, гэта нехта з гуртка выклаў. Бо я сама не вылажывала».

У песні «Я із деревні» Ксюша заклікае забараніць цыгарэты, алкаголь і міні-спаднічкі.

«Курыць я ніколі не спрабавала, — расказвае Ксюша.
— Хаця і ёсць у класе некаторыя, якія паляць, для мяне гэта агідна, ― тлумачыць сваю пазіцыю Ксюша. ― А адна міні-спаднічка ў мяне ёсць, але я даўным-даўно яе апошні раз апранала. Зараз яна ляжыць у шафе, і я пра яе амаль забылася. Бо ў мяне прынцыпы! Я аддаю перавагу спадніцам да калена і сукенкам, а ўсё адзенне набываю з мамай».
Хобі дзяўчынкі ― музыка і маляванне: «З беларускіх артыстаў мне вельмі падабаецца Ірына Дарафеева.
А з замежных… Ну, калі мне спадабаецца музыка, я яе слухаю. Малюю ўсё, што мне падабаецца. У мяне дома ёсць нават масляныя карціны, якія я малявала сама. А вось граць на музычных інструментах пакуль што не спрабавала. Затое ў мяне ёсць аднакласнікі, з якімі мы збіраемся паспяваць, і там жа можна паспрабаваць граць».
На сцяне дзяўчынцы ў «Вкантакце» новыя запісы з’яўляюцца штохвіліну.
А крыху вышэй напісана, што Ксюша валодае расейскай і беларускай мовамі. Еўрарадыё папрасіла расказаць вершык па-беларуску: «Калі шчыра, нешта забылася зараз на усе вершы па-беларуску… А так… я не скажу, што я на беларускай мове размаўляю добра. Але я яе ведаю».
Вось песня Ксені, з якой яна ўмэнт стала зоркай Байнэту:

Привет, братья!
Здесь и сейчас Ксения Дегелько!
Я люблю вас!
Я люблю Родину!
Я люблю Октябрьский!
Двигай телом!
Е! Е!
Я – активистка БРПО [Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя - Рэд.]
Что будет с Отчизной мне не все равно
Во всем я готова страну поддержать
И землю родную трудом прославлять
Я смелая, умелая, отличница по жизни
И всегда веду здоровый образ жизни
Сигареты, алкоголь надо запретить
Чтобы люди на земле могли спокойно жить
Долой мини-юбки! Короткое, узкое!
Теперь покупать будем всё белорусское!
Правильный город, счастливые лица
Вот, что я вижу, вот, что мне снится
К проблеме здоровья подойдем деликатно
Я за то, чтобы дальше лечиться бесплатно
Бесплатная школа, колледж и ВУЗ --
Чтобы в достатке жил белорус!
Я из деревни!
Даешь процветание!
Даешь стабильность!
Спорт мы поставим на первое место
Активная жизнь – это всем интересно
Постройте в Октябрьском Ледовый дворец
Для наших юных и храбрых сердец!
Достанем из недр наших фосфор и калий
Чтобы в достатке работал аграрий!
Благоустроим поселок родной
Эй, молодежь, давайте, за мной!
Я люблю вас
Скажем «спасибо» за хлеб на полях
И за хорошую жизнь в деревнях
Мы приумножим старанья людей
Жить станет легче и веселей!
Электорат — за меня голосуй!
Светлая правда в умах торжествуй
Вместе мы сможем построить оплот,
Чтобы на славу трудился народ!
Даешь стабильность!
Я из деревни!
Я люблю Родину!
Я – лидер!
Двигай телом!
Даешь процветание!
Я люблю Октябрьский!
Я – лидер!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?