Адзін з лідараў «Маладога фронту» Іван Шыла, затрыманы спецназаўцамі міліцыі напярэдадні ўручэння «маладафронтаўскай» прэміі «Люблю Беларусь», знаходзіцца ў Цэнтры ўтрымання правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Як паведамілі бацькам апазыцыянера, тут Іван застанецца на бліжэйшыя тры тыдні.

Наста Палажанка заявіла, што Шыла павінен адседзець 22 сутак за леташнюю акцыю падтрымкі Змітра Дашкевіча каля калоніі ў Горках, а таксама за ўдзел у летніх акцыях пратэсту пратэсту ў Салігорску.

У турме на Акрэсціна ўдакладнілі: з улікам, што раней суды ўжо абвінавацілі Івана Шылу ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях, ніякіх перасудаў не будзе і наступныя 22 дні ён правядзе за кратамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?