Сёлета за дзве гадзіны да пачатаку мерапрыемства проста ў пад’ездзе сядзібы ПЭН-Цэнтра затрымалі Івана Шылу.

Сёлета за дзве гадзіны да пачатаку мерапрыемства проста ў пад’ездзе сядзібы ПЭН-Цэнтра затрымалі Івана Шылу.

Пад вокнкамі дзяжурыў спецназаўскі бусік з прыўкрасным маёрам міліцыі Максімам Грышчанкам.

Пад вокнкамі дзяжурыў спецназаўскі бусік з прыўкрасным маёрам міліцыі Максімам Грышчанкам.

За ўваходнымі дзвярамі прыходзілася ўвесь час сачыць.

За ўваходнымі дзвярамі прыходзілася ўвесь час сачыць.

Напрыклад, у намінацыі «Змагар года», як вызначыць, хто яе больш варты: Саннікаў, Дашкевіч, Статкевіч, Васьковіч? Сапраўды, не вельмі карэктна. Перамаглі ўсе.

Напрыклад, у намінацыі «Змагар года», як вызначыць, хто яе больш варты: Саннікаў, Дашкевіч, Статкевіч, Васьковіч? Сапраўды, не вельмі карэктна. Перамаглі ўсе.

У журналістыцы перамогу атрымала Марына Коктыш з «Народнай волі» за смелае пытанне Аляксандру Лукашэнку падчас снежаньскай прэс-канферэнцыі.

У журналістыцы перамогу атрымала Марына Коктыш з «Народнай волі» за смелае пытанне Аляксандру Лукашэнку падчас снежаньскай прэс-канферэнцыі.

У «беларусізацыі» прыз узяў гамяльчанін Ігар Случак, які даставаў дзяржаўныя ўстановы краіны патрабаваннем адказваць на ягоныя запыты па-беларуску.

У «беларусізацыі» прыз узяў гамяльчанін Ігар Случак, які даставаў дзяржаўныя ўстановы краіны патрабаваннем адказваць на ягоныя запыты па-беларуску.

Пераможца ў намінацыі «Палітыка» таксама ўзнагароду атрымаць не змог асабіста. Гэта Вячаслаў Дзіянаў за «маўклівыя рэвалюцыі».

Пераможца ў намінацыі «Палітыка» таксама ўзнагароду атрымаць не змог асабіста. Гэта Вячаслаў Дзіянаў за «маўклівыя рэвалюцыі».

Не застаўся без узнагароды арганізатар «Стоп-бензіну» Арцём Шаркоў. Ён перамог у намінацыі «Грамадская чыннасць».

Не застаўся без узнагароды арганізатар «Стоп-бензіну» Арцём Шаркоў. Ён перамог у намінацыі «Грамадская чыннасць».

Яе заснавалі тады, калі ўлады асабліва жорстка пачалі разганяць вулічныя шэсці на Дзень святога Валянціна.
Вырашылі, што на свята закаханых лепш праводзіць з блізкімі людзьмі, чым у ізалятары на Акрэсціна.

Без прыгод, праўда, не абыходзілася ні разу.

Першы раз прэмію планавалі ўручаць у гатэлі «Кроўн Плаза», але ў апошні момант адміністрацыя гасцініцы скасавала дамову.
Вырашылі ўручаць традыцыйна — на Плошчы. З лаўрэатам прыйсці адважыўся толькі Міхась Пашкевіч, якому разбілі акуляры і на пару дзён забралі ўзнагароду.
Летась было спакайней толькі ў тым плане, што не было затрыманняў. Але статуэткі спецназ усё адно паспеў перахапіць.
Сёлета за дзве гадзіны да пачатаку мерапрыемства проста ў пад’ездзе сядзібы ПЭН-Цэнтра затрымалі Івана Шылу. У хлопца вісела пазыка 22 сутак яшчэ за летнія акцыі пратэсту.
Тым не менш, у астатнім мерапрыемства прайшло без праколаў. Хоць і ў трывожных чаканнях — пад вокнкамі дзяжурыў спецназаўскі бусік з прыўкрасным маёрам міліцыі Максімам Грышчанкам.
Госць цырымоніі Міхась Пашкевіч яшчэ запытаўся ў Грышчанкі: «Ну што, забралі Івана?» — «Не прыставайце, Міхаіл», — быў кароткі адказ міліцыянера. Усё мерапрыемства сілавікі так і правялі на марозе. Відаць, чакалі, што ўсё ж выйдуць «маладафронтаўцы» на шэсце шчыльнымі радамі.

Што да пераможцаў, то далёка не ўсе лаўрэаты змаглі іх атрымаць. Напрыклад, у намінацыі «Змагар года», як вызначыць, хто яе больш варты: Саннікаў, Дашкевіч, Статкевіч, Васьковіч? Сапраўды, не вельмі карэктна. Перамаглі ўсе.

У «беларусізацыі» прыз узяў гамяльчанін Ігар Случак, які даставаў дзяржаўныя ўстановы краіны патрабаваннем адказваць на ягоныя запыты па-беларуску. Дамогся свайго — атрымай узнагароду.

У Pro-Belarus адзначаецца чалавек ці арганізацыя, якая найбольш спрыяе вядомасці пра Беларусь сярод замежнікаў. Здавалася б, у дзяўчат з «Фемен» не будзе канкурэнтаў. У выніку прыз накіруецца за паўднёвую мяжу Беларусі. Пераможцам стаў былы пасол Украіны Раман Бяссмертны.
Пераможца ў намінацыі «Палітыка» таксама ўзнагароду атрымаць не змог асабіста. Гэта Вячаслаў Дзіянаў за «маўклівыя рэвалюцыі». Цікава, што неяк раптоўна знік і ягоны таямнічы прадстаўнік. Не застаўся без узнагароды арганізатар «Стоп-бензіну» Арцём Шаркоў. Ён перамог у намінацыі «Грамадская чыннасць».

У «Спорце», на жаль, пераможца ўжо не атрымае ўзнагароды ніколі. Кіраўнік федэрацыі амерыканскага футбола Ігар Жукоўскі загінуў у аўтакатастрофе яшчэ ў кастрычніку. Менавіта стараннямі Ігара ў Мінску з’явіўся клуб з прыгожай назвай «Ліцвіны».

Нечаканай таксама стала перамога ў «Культуры». Калі сярод намінантаў ёсць Сяргей Міхалок, то думалася, што наўрад яму хто складзе канкурэнцыю. Тым не менш упэўненую перамогу атрымала Юлія Ляшкевіч і кампанія «Будзьма» за ролік па гісторыі Беларусі. Варта адзначыць, што ў культуры трэці год запар канкурэнцыі «Будзьме» не назіраецца.
У журналістыцы перамогу атрымала Марына Коктыш з «Народнай волі» за смелае пытанне Аляксандру Лукашэнку падчас снежаньскай прэс-канферэнцыі.
«Лепш заразіцца каханнем, чым атрымаць бацылу нянавісці», — сказала Марына.

Пасля ўручэння прэміі “Люблю Беларусь” журналісты “Нашай Нівы” запыталі пераможцаў і прысутных, за што ж яны любяць Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?