Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік на сумеснай online канферэнцыі на сайтах БелТА і міністэрства.

Адзін з рэспандэнтаў цікавіўся, калі на прыкладзе еўрапейскіх краін беларускіх татаў абавяжуць браць адпачынак па доглядзе за малым. Адказваючы на ​​гэтае пытанне, Пётр Грушнік адзначыў:

«Адпачынак па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў — рэч добраахвотная, гэта права сёння дадзена як бацьку, так і маці — сям’я сама павінна вызначыць, хто фактычна будзе ажыццяўляць догляд дзіцяці».

Першы намеснік міністра дадаў, што сёння больш за 2 тыс. бацькоў знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў.

Інфармацыя пра колькасць застрахаваных асоб, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, прадстаўляецца Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва на падставе звестак персаніфікаванага ўліку. Звестак за 2011 год яшчэ няма. Паводле інфармацыі за 2010 год, догляд за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў ажыццяўлялі 2 тыс. 367 татаў, 65 дзядуляў і 357 бабуляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?