Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

Па дадзеных на 1 студзеня 2011 года, па адной кватэры маюць больш за 500 тыс. мінчан, па дзве кватэры — 55 тыс. жыхароў сталіцы, па тры — 5,5 тыс. «Ёсць мінчане, якія валодаюць чатырма кватэрамі, іх 742 чалавекі. Але ёсць і тыя, у каго ў уласнасці маецца па шэсць і больш кватэр, такіх 138 мінчукоў «, — паведаміў віцэ-прэм’ер.

«Будаўніцтва жылля, асабліва з дзяржаўнай падтрымкай, для некаторых стала своеасаблівым бізнэсам. У многіх мікрараёнах з новабудоўлямі ўвечары гарыць святло толькі ў адзінкавых кватэрах. На жаль, у ранейшай жыллёвай палітыцы такія магчымасці былі», — адзначыў Анатоль Калінін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?