Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 14 лютага намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

Паводле яго слоў, яны створаны на аснове распараджэння прэм’ер-міністра. Гэтыя групы сумесна з мясцовымі ўладамі аналізуюць падставы ўключэння ў будаўнічыя кааператывы і правядзенне зверкі чаргавікоў. «Даручана выявіць, якія катэгорыі грамадзян ушчэмленыя па прынятым указе № 13 і прыняць адпаведныя рашэнні», — паведаміў Калінін. Гэтае пытанне будзе заслухана на пасяджэнні ўрада і ў прэзідэнта ў сакавіку.

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў мэтах рэалізацыі ўказа прэзідэнта № 13, які вызначыў катэгорыю грамадзян, што могуць будаваць жыллё з дзяржпадтрымкай, падпісаны пратакол прэм’ер-міністра і старшыні Нацбанка. Банкам даручана забяспечыць выдзяленне льготных крэдытаў грамадзянам, якія заключылі крэдытныя дагаворы на раней прынятых умовах.

Аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана да 17 лютага перагледзець спісы ЖБПК і грамадзянам, якія стаяць у чарзе.

«З улікам таго, што прыняты ўказ, ільготнае крэдытаванне грамадзян, якія заключылі дагаворы і адносяцца да льготнай катэгорыі згодна з указам, будзе працягнута на раней дзейных умовах з павелічэннем памеру адкрытых крэдытных ліній кошту будаўніцтва жылля. Калі павялічваецца кошт жылля, у гэтай катэгорыі з’явіцца магчымасць дакрэдытавацца», — патлумачыў Калінін.

«Другая катэгорыя — гэта грамадзяне, якія заключылі крэдыты да ўваходжання ў сілу ўказа і не адносяцца да льготнай катэгорыі. Яны будуць крэдытавацца на раней дзейных умовах без пераліку памеру адкрытых крэдытных ліній з улікам змянення кошту будаўніцтва», — паведаміў віцэ-прэм’ер. «Хоць мы разглядаем ва ўрадзе магчымасць працягу крэдытавання і з улікам павелічэння кошту будаўніцтва», — адзначыў Калінін.

Трэцяя катэгорыя грамадзян, якія да ўваходжання ў сілу ўказа не заключылі крэдытныя дагаворы, будуць крэдытавацца на новых умовах, калі яны аднесены да льготнікаў, вызначаных указам.

Як паведамлялася, у чарзе на гэты час знаходзяцца 855 тыс. маючых патрэбу, з якіх 368 (43%) уключаныя ў спісы льготнікаў на атрыманне дзяржпадтрымкі, у тым ліку маючых права льготнага крэдытавання — 100 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?