У пералік базавых электронных паслуг, прадастаўленне якіх забяспечваецца праз Адзіны партал электронных паслуг, увайшла паслуга па афармленні заяў для рэгістрацыі (перарэгістрацыі, зняцця з уліку) транспартных сродкаў, выдачы (абмену) выдзіцельскіх пасведчанняў.
Такая інфармацыя змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 138 «Аб базавых электронных паслугах» ад 10 лютага 2012 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гэту паслугу плануецца прадастаўляць на платнай аснове. Выключэнне зробяць для спажыўцоў, якія маюць ільготы: яны змогуць атрымаць яе бясплатна.

Акрамя таго, МУС выступае адказным за прадастаўленне праз Адзіны партал электронных паслуг асноўных персанальных даных фізічных асоб. Паслугай можна будзе скарыстацца толькі на платнай аснове. Без яе немагчыма аказанне шматлікіх камбінаваных паслуг, якія патрабуюць атрымання інфармацыі з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, распрацаваных рознымі дзяржорганамі.

Акрамя таго, праз Адзіны партал электронных паслуг МУС будзе прадастаўляць звесткі аб несапраўднасці машынасчытвальных дакументаў (пашпарт грамадзяніна Беларусі, пасведчанне на права жыхарства замежнага грамадзяніна, пасведчанне на права жыхарства асобы без грамадзянства, праязны дакумент РБ). Гэта паслуга будзе прадастаўляцца бясплатна.

Бясплаіна можна будзе атрымаць праз Інтэрнэт звесткі аб транспартных сродках, на якія накладзены залогавыя абавязацельствы. Нягледзячы на тое, што МУС з’яўляецца адказным за прадастаўленне гэтай паслугі, яе пастаўшчыкамі выступяць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Усяго ж у пераліку базавых электронных паслуг, прадастаўленне якіх забяспечваецца праз Адзіны партал электронных паслуг, змешчана 24 паслугі. Пастаўшчыком большасці паслуг будзе выступаць Нацыянальнае кадастравае агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?