Сёння, а 17 гадзіне ў ПЭН-Цэнтры (вул. Казлова,7–101) павінна адбыцца ўручэнне штогадовай прэміі «Люблю Беларусь». Яе заснавальнікамі з’яўляецца «Малады фронт».

Прэмія была запачаткаваная тры гады таму, як альтэрнатыва вулічных акцый на Дзень святога Валянціна. Тым не менш, без перашкод уручэнне яшчэ не адбывалася. У 2010-м на плошчы Свабоды быў затрыманы лаўрэат Міхась Пашкевіч. Перад гэтым у арэндзе памяшкання адмовіў гатэль «Кроўн Плаза». Летась перад імпрэзай былі канфіскаваныя статуэткі.

Сёння за дзве гадзіны да цырымоніі проста ў пад’ездзе дома спецназаўцамі быў затрыманы Іван Шыла, намеснік старшыні «Маладога фронту», адзін з арганізатараў уручэння прэміі. Варта адзначыць, што ў Івана яшчэ 22 сутак адміністратыўнага арышту пазыкі ад лета. Тады яго адпусцілі з ізалятара па стане здароўя, але адсядзець яшчэ мусіць.
Прэмія «Люблю Беларусь» будзе ўручацца ў васьмі намінацыях.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?