Галоўная задача КУП «Мінскі метрапалітэн» у 2012 годзе — прыняць у эксплуатацыю тры новыя станцыі першай лініі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына». Пра гэта на прэс-канферэнцыі 14 лютага паведаміў намеснік начальніка метрапалітэна — галоўны рэвізор па бяспецы руху цягнікоў КУП «Мінскі метрапалітэн» Алег Круглоў.

Акрамя таго, паводле яго слоў, пачнецца капітальны рамонт эскалатараў. Першым з іх стане эскалатар на станцыі «Купалаўская».

У 2012 годзе плануецца завяршыць капітальны рамонт вагонаў, якія эксплуатуюцца з моманту запуску першай лініі метро ў 1984 годзе. Гэтыя работы праводзяцца з 2007 года. Ужо капітальна адрамантавана 58 такіх вагонаў, у рамонце знаходзяцца тры, неабходна адрамантаваць яшчэ сем.

Працягнецца работа па замене рэйкаў. З 2004 года ў мінскім метро ўкладзена 42 кіламетры новых рэйкаў, а агульная працягласць пуцей складае больш чым 100 кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?