Найбліжэйшым часам кампанія "Мабільныя ТэлеСістэмы" (МТС) будзе зноў выстаўлена на продаж. Аб гэтым паведаміў журналістам 14 лютага віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін.

"Перамовы з патэнцыяльнымі інвестарамі вядуцца. Мы хочам, каб спіс пашырыўся і канкурэнцыя ўзрасла", — сказаў віцэ-прэм'ер, падкрэсліўшы, што цана продажу, аб'яўленая раней, застанецца нязменнай.

Нагадаем, першапачаткова аўкцыён па продажы МТС планаваўся на 1 снежня 2011 года, затым без тлумачэння прычын быў перанесены на 23 снежня, але таксама не адбыўся.

На аўкцыён выстаўляецца 51-працэнтная доля ў статутным фондзе СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы", якая знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і гаспадарчым кіраванні РУП "Бэлтэлекам".

У сакавіку мінулага года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Беларусь гатовая саступіць расійскаму аператару "МТС" 51% у беларуска-расійскім СП за 1 млрд. долараў, у адваротным выпадку пакет будзе выстаўлены на аўкцыён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?