Арганізатары Belarus Fashion WeekFall-Winter 2012/2013 перанеслі мерапрыемства на 24–29 красавіка. Раней планавалася правесці «модны тыдзень» 3–8 красавіка.
Як паведаміла кіраўнік BFW Яніна Ганчарова, перанос даты звязаны з выбарам новага месца правядзення Тыдня моды, які ўпершыню адбудзецца ў сталічным Палацы мастацтва.
Як патлумачыла Ганчарова, у пачатку красавіка ў Палацы мастацтва будзе праходзіць выстава і правядзенне BFW у гэтыя дні немагчыма. Пазней яна разам з некалькімі беларускімі дызайнерамі будзе браць удзел у Aurora fashion week (
«Калі паўстала пытанне аб пераносе пляцоўкі, мы разглядалі шмат памяшканняў — тралейбуснае дэпо, аэрапорт, завод „Гарызонт“, камвольны камбінат, „Беларусьфільм“.
Мы глядзелі вялікія пляцоўкі, але Палац мастацтва падышоў лепш за ўсё», — зазначыла Ганчарова.
Як і мінулай восенню, у новым сезоне арганізатары BFW не змаглі знайсці генеральнага партнёра мерапрыемства, аднак ім удалося знайсці спонсараў для некаторых дызайнераў, каб яны маглі аплаціць расходы на стварэнне калекцыі і арганізацыю паказу.
Гэтай вясной у межах BFW адбудзецца апрабаваны ў мінулым сезоне конкурс маладых дызайнераў New names, які на гэты раз будзе праводзіцца не толькі для дызайнераў адзення, але і для стваральнікаў аўтарскага абутку і аксесуараў. Зараз арганізатары шукаюць партнёраў сярод кампаній, якія змогуць прадаставіць прызы пераможцам — стажыроўку на прадпрыемствах.
Апрача таго, падчас Тыдня моды будзе арганізаваны першы конкурс сярод беларускіх





