Cёння праваслаўныя святкуюць Вадохрышча, у памяць аб хрышчэнні Іаанам Папярэднікам (Прадцечам) Ісуса Хрыста ў водах ракі Ярдан. Яшчэ гэта свята Богаяўлення. Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у 3 сваіх іпастасях: уласна Бога-сына, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які сведчыў голасам з нябёсаў і Дух Святы, які з’явіўся падчас рытуалу ў выглядзе голуба.
У гэты дзень у Беларусі традыцыйна хрысцяць дзяцей. Гэта таксама дзень водных працэдураў.
Вадохрышча — зіме палова. «Трашчы не трашчы, а ўжо па Вадохрышчы», — кажа на мароз прымаўка.
Паводле грыгарыянскага календара Вадохрышча святкуюць 6 студзеня, паводле юліянскага — 19-га





